Анонсы часопісаў

У першым нумары новага года чытачы пазнаёмяцца з пераможцай літаратурнага конкурсу часопіса «Маладосць» — на лепшы празаічны твор для моладзі. Увесь пазамінулы год мы збіралі заяўкі, чыталі дасланыя творы — і выбралі лепшы: са шчырымі аўтарскімі самапрызнаннямі, каларытнымі вобразамі, дакладнасцю і жыццёвасцю мастацкага адлюстравання, гарманічнасцю біпалярнай кампазіцыі, арыгінальнай назваю ды ўдалай моўнай характарыстыкай персанажаў. Знаёмцеся — Лера Гілеўская і яе «Адэкалонны тытунь». Віншуем!

 

Паэзія ў нумары прадстаўлена вершамі Івана Карэнды і Віктара Шніпа, сярод паэтаў-пачаткоўцаў — Анастасія Хмель, Анастасія Балахонава, Мацвей Лішын.

Несумненна, чытача зацікавіць інтэрв’ю са старшынёй Саюза пісьменнікаў Беларусі, пісьменнікам, вядомым айчынным краязнаўцам Алесем Карлюкевічам. Прымеркаваўшы размову да яго юбілею, мы пагаварылі пра дзяцінства, юнацтва, стасункі з сябрамі і родную Пухавіччыну.

 

З рубрыкі «Мастацтва» вы даведаецеся, чые працы рэстаўрыруе мастачка Яна Янішчыц — унучка Яўгеніі Янішчыц — і ці ведае яна на памяць вершы бабулі. А мастак Міша Дайлідаў падзеліцца сакрэтамі сваёй неўтаймоўнай энергіі і раскажа, чаму носіць «чужое паліто».

Нёман №9, 2024
2024-08-27 11:55 Исследователь и библиограф Дмитрий Давидовский вспоминает о своей работе с легендой белорусского библиотечного дела Ниной Ватаци, а так же предлагает читателям познакомиться с ее письмами брату Максим...
Нёман №8, 2024
2024-08-21 15:34 В августовском «Нёмане» читателя ждет дебют. Дмитрий Власко — врач с большим стажем, а его писательская стезя только начинается. Рассказы «Отец», «Волчий всадник» и «Конец весны» богаты колоритом, обр...
Нёман №7, 2024
2024-08-02 15:07 Два новых рассказа Алеся Бадака в переводе Олега Ждана-Пушкина «Портрет» и «Рыжик» приоткрывают непростой душевный мир мужчины.    «Старость — как латаная-перелатаная одежда: на чужих плечах она все...
Нёман №7, 2024
2024-07-25 13:45 Твердость характера композитор Марина Морозова проявляла с детства: могла организовать всех соседских детей играть в Молодую гвардию или убедить директора музыкальной школы, что ей обязательно нужно у...
Нёман №7-9, 2024
2024-07-05 19:37 Новый роман Федора Конева «Благой порыв» воспринимается как увлекательный, мудрый сюжет самой жизни.  Молодежь 1960-х, молодежь 1990-х… Отцы и дети. Интриги, любовь, предательство, надежды, разочарова...