Анонсы часопісаў

У наступных нумарах «Маладосці» будуць апублікаваныя тэксты з запісных кніжак Уладзіміра Караткевіча пад агульнай назвай «АДПРАЦАВАЦЬ І АДВАЯВАЦЬ СВАЁ». Запісныя кніжкі захоўваюцца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Усе запісы друкуюцца ўпершыню. Падрыхтоўка да друку ды каментарыі — Пятра Жаўняровіча.

 

Чытачам «Маладосці» будуць прадстаўлены тры тэкставыя блокі з запісных кніжак.

У № 10/2023 — запісы розных гадоў, часта без датавання. Менавіта сюды трапілі вершы Уладзіміра Караткевіча, якія не ўвайшлі ў першыя два тамы Збору твораў.

У № 11/2023 — дзённікавыя запісы, зробленыя ў чэрвені 1970 года падчас турыстычнай паездкі па Чорным моры на цеплаходзе «Победа» (Адэса — Севастопаль — Ялта — Сочы — Сухумі — Новарасійск — Ялта — Адэса).

У № 12/2023 — дзённікавыя запісы, зробленыя ў ліпені 1971 года падчас паездкі ў Бешанковіцкі, Чашніцкі і Лепельскі раёны Віцебскай вобласці з экспедыцыяй «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі».

 

Запісныя кніжкі, з аднаго боку, дакумент эпохі з канкрэтнымі фактамі (падзеі, прозвішчы, пасады, найменні розных аб’ектаў і г.  д.), а з другога — набліжаныя да мемуарнай прозы самастойныя творы Уладзіміра Караткевіча. Пішучы нібыта для сябе, творца ўяўляе далейшы лёс «свайго дзіцяці», разумее, што падобныя запісы ўсё адно знаходзяць шлях да чытача, і стараецца быць шчырым ва ўсім.

Нёман №9, 2024
2024-08-27 11:55 Исследователь и библиограф Дмитрий Давидовский вспоминает о своей работе с легендой белорусского библиотечного дела Ниной Ватаци, а так же предлагает читателям познакомиться с ее письмами брату Максим...
Нёман №8, 2024
2024-08-21 15:34 В августовском «Нёмане» читателя ждет дебют. Дмитрий Власко — врач с большим стажем, а его писательская стезя только начинается. Рассказы «Отец», «Волчий всадник» и «Конец весны» богаты колоритом, обр...
Нёман №7, 2024
2024-08-02 15:07 Два новых рассказа Алеся Бадака в переводе Олега Ждана-Пушкина «Портрет» и «Рыжик» приоткрывают непростой душевный мир мужчины.    «Старость — как латаная-перелатаная одежда: на чужих плечах она все...
Нёман №7, 2024
2024-07-25 13:45 Твердость характера композитор Марина Морозова проявляла с детства: могла организовать всех соседских детей играть в Молодую гвардию или убедить директора музыкальной школы, что ей обязательно нужно у...
Нёман №7-9, 2024
2024-07-05 19:37 Новый роман Федора Конева «Благой порыв» воспринимается как увлекательный, мудрый сюжет самой жизни.  Молодежь 1960-х, молодежь 1990-х… Отцы и дети. Интриги, любовь, предательство, надежды, разочарова...