Анонсы часопісаў

У лютаўскім нумары часопіса “Маладосць” вядомы беларускі празаік Расціслаў Бензярук папярэджвае моладзь пра наступствы кожнага ўчынка, зробленага ў жыцці. У аповесці “Бумеранг” ён раіць цікавіцца гісторыяй сваёй радзімы, памятаць “дзедаў запавет” ды заклікае жыць сумленна. Маладая аўтарка Ірына Зорка падзеліцца ўласнай душэўнай траўмай – эмацыйна напружаны аповед пра жыццё пасля смерці. А экспрэсіўная акварэль Соф’і Дзядзюк захопіць у палон гукаў, колераў і смакаў. Насычаны дэталямі свой метафарычна-вобразны малюнак яна прапануе адчуць фізічна.

 

Паэзія ў нумары прадстаўлена вершамі Зінаіды Дудзюк і Алены Котавай, сярод паэтаў-пачаткоўцаў – Марыля Буйна, Варвара Суравец, Віталія Глаз, Маргарыта Стрыевіч, Кацярына Мізерыя.

 

Эксклюзіў нумара – няскончанае апавяданне Уладзіміра Караткевіча “Сонца апошняга дня”. Друкуецца ўпершыню. Матэрыял падрыхтаваў Марат Азярэц.

У рубрыцы “Асоба” прапануем эсэ пра вядомага беларускага паэта, перакладчыка Уладзіміра Марука - да 70-годдзя з дня яго нараджэння. Узнёслае, прачулае і шчырае віншаванне бацьку напісала яго дачка – Вераніка Марук, якога яна ўспамінае з глыбокай пяшчотай і называе не інакш як “сціплы сябар”.

Нёман №9, 2024
2024-08-27 11:55 Исследователь и библиограф Дмитрий Давидовский вспоминает о своей работе с легендой белорусского библиотечного дела Ниной Ватаци, а так же предлагает читателям познакомиться с ее письмами брату Максим...
Нёман №8, 2024
2024-08-21 15:34 В августовском «Нёмане» читателя ждет дебют. Дмитрий Власко — врач с большим стажем, а его писательская стезя только начинается. Рассказы «Отец», «Волчий всадник» и «Конец весны» богаты колоритом, обр...
Нёман №7, 2024
2024-08-02 15:07 Два новых рассказа Алеся Бадака в переводе Олега Ждана-Пушкина «Портрет» и «Рыжик» приоткрывают непростой душевный мир мужчины.    «Старость — как латаная-перелатаная одежда: на чужих плечах она все...
Нёман №7, 2024
2024-07-25 13:45 Твердость характера композитор Марина Морозова проявляла с детства: могла организовать всех соседских детей играть в Молодую гвардию или убедить директора музыкальной школы, что ей обязательно нужно у...
Нёман №7-9, 2024
2024-07-05 19:37 Новый роман Федора Конева «Благой порыв» воспринимается как увлекательный, мудрый сюжет самой жизни.  Молодежь 1960-х, молодежь 1990-х… Отцы и дети. Интриги, любовь, предательство, надежды, разочарова...