Анонсы часопісаў

Вялікі блок сакавіцкага нумара будзе прысвечаны згадкам пра беларускага паэта і перакладчыка Міколу Мятліцкага - да 70-годдзя з дня яго нараджэння. Прачулыя ўспаміны сяброў і былых калег Уладзіміра Мазго і Віктара Шніпа; апошняе інтэрв’ю пісьменніка Алесю Бараноўскаму, якое друкуецца ўпершыню; а таксама неапублікаваныя вершы, падрыхтаваныя да друку жонкай Ірэнай.

 

Да глыбіні душы ўразяць чытача аўтабіяграфічныя рэфлексіі лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Людмілы Рублеўскай. Шчырыя, пяшчотныя, прачулыя ўспаміны пра родных і дзяцінства, ад якіх штохвіліны плачаш і  смяешся, адгукаюцца ў душы ўласнымі жыццёвымі гісторыямі і людзьмі, якія паўплывалі на наша сталенне і свядомасць ды якіх ужо няма побач…

 

Вядомы грамадскі дзеяч, доктар педагагічных навук Аляксандр Радзькоў раіць маладым людзям да любога выступлення сур’ёзна рыхтавацца. Свае парады ён выклаў у новай кнізе “Украпіны. Словы ў афіцыйныя, навуковыя і карпаратыўныя даклады, а таксама - для зместу бяседных і таварыскіх гутарак”. Увазе чытачоў прапануецца невялікі ўрывак з кнігі ў перакладзе на беларускую мову Алеся Карлюкевіча.

Нёман №9, 2024
2024-08-27 11:55 Исследователь и библиограф Дмитрий Давидовский вспоминает о своей работе с легендой белорусского библиотечного дела Ниной Ватаци, а так же предлагает читателям познакомиться с ее письмами брату Максим...
Нёман №8, 2024
2024-08-21 15:34 В августовском «Нёмане» читателя ждет дебют. Дмитрий Власко — врач с большим стажем, а его писательская стезя только начинается. Рассказы «Отец», «Волчий всадник» и «Конец весны» богаты колоритом, обр...
Нёман №7, 2024
2024-08-02 15:07 Два новых рассказа Алеся Бадака в переводе Олега Ждана-Пушкина «Портрет» и «Рыжик» приоткрывают непростой душевный мир мужчины.    «Старость — как латаная-перелатаная одежда: на чужих плечах она все...
Нёман №7, 2024
2024-07-25 13:45 Твердость характера композитор Марина Морозова проявляла с детства: могла организовать всех соседских детей играть в Молодую гвардию или убедить директора музыкальной школы, что ей обязательно нужно у...
Нёман №7-9, 2024
2024-07-05 19:37 Новый роман Федора Конева «Благой порыв» воспринимается как увлекательный, мудрый сюжет самой жизни.  Молодежь 1960-х, молодежь 1990-х… Отцы и дети. Интриги, любовь, предательство, надежды, разочарова...