Анонсы часопісаў

Паэзія ў красавіцкім нумары прадстаўлена вершамі Віктара Яраца і Таццяны Цвірко, сярод паэтаў-пачаткоўцаў – Аляксандра Жалязнова і Ірына Макарчук. Празаікі нумара – Валянціна Кадзетава, Ксенія Шталянкова, Наталля Канстанцінава, Арына Пранікава. 

З дэбютнымі творамі выступілі паэты Валерыя Фіцкевіч і Аляксандр Пякарскі, празаік Алесь Вешторт.

 

У рубрыцы “Пераклады. Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт” будзе магчымасць пазнаёміцца з прозай сучасных кітайскіх пісьменнікаў. Адгукнецца беларускаму чытачу “Казка пра канец свету” Фэй Даа – незвычайная гісторыя кахання хлопца і дзяўчыны, у якіх не засталося выбару. А вось аповед “Гукі росту солі” Ван Вэйлянь – твор рэалістычны, дзеянне ў ім адбываецца на беразе другога па велічыні ў свеце салёнага возера, якое знаходзіцца ў Кітаі, і людзі вымушаныя жыць там у няпростых, амаль экстрэмальных умовах.

 

З архіўных знаходак – неапублікаваныя вершы Уладзіміра Караткевіча, падрыхтаваныя да друку Пятром Жаўняровічам.

 

У рубрыцы “Інтэрв’ю” прапануем гутарку з акцёрам Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Алесем Ніканенкам.

Нёман №9, 2024
2024-08-27 11:55 Исследователь и библиограф Дмитрий Давидовский вспоминает о своей работе с легендой белорусского библиотечного дела Ниной Ватаци, а так же предлагает читателям познакомиться с ее письмами брату Максим...
Нёман №8, 2024
2024-08-21 15:34 В августовском «Нёмане» читателя ждет дебют. Дмитрий Власко — врач с большим стажем, а его писательская стезя только начинается. Рассказы «Отец», «Волчий всадник» и «Конец весны» богаты колоритом, обр...
Нёман №7, 2024
2024-08-02 15:07 Два новых рассказа Алеся Бадака в переводе Олега Ждана-Пушкина «Портрет» и «Рыжик» приоткрывают непростой душевный мир мужчины.    «Старость — как латаная-перелатаная одежда: на чужих плечах она все...
Нёман №7, 2024
2024-07-25 13:45 Твердость характера композитор Марина Морозова проявляла с детства: могла организовать всех соседских детей играть в Молодую гвардию или убедить директора музыкальной школы, что ей обязательно нужно у...
Нёман №7-9, 2024
2024-07-05 19:37 Новый роман Федора Конева «Благой порыв» воспринимается как увлекательный, мудрый сюжет самой жизни.  Молодежь 1960-х, молодежь 1990-х… Отцы и дети. Интриги, любовь, предательство, надежды, разочарова...