Анонсы часопісаў

Проза ліпеньскага нумара прадстаўлена разнастайнымі творамі, адрознымі паміж сабою тэматычна і жанрава, падрыхтаванымі аўтарамі рознага ўзросту і творчага досведу. Адкрывае нумар купальскае паданне маладога празаіка Юліі Макарэвіч, дзе ёсць месца фантастыцы і рэалізму, каханню і цудам. Сага юнацтва  Навума Гальпяровіча “Дзе хлопчык той?..” з’яўляецца своеасаблівым працягам ранейшых яго твораў «Горад» і «Чырвоны мост». У ёй  — аповед пра полацкую маладосць, родны горад, першае сяброўства і каханне, гэта рэпартаж пра свет веры і натхнення, радасці і хвалявання, страт і знаходак, расчаравання і надзей… 

 

Ксенія Зарэцкая ва ўласным антыаўтабіяграфічным эсэ “Год” шчыра і шчодра дзеліцца ўражаннямі свайго першага года адпрацоўкі па размеркаванні. І тут, думаецца, кожны малады спецыяліст шмат у чым пазнае сябе. А эсэ “Пяшчота” Людмілы Лазуты, медыка па адукацыі, паглыбіць у эмацыйна складаны, але шчаслівы чаканнем свет цяжарнай жанчыны.

 

Сярод паэтаў нумара – Хведар Гурыновіч і Вольга Русілка. З літаратурным дэбютам віншуем паэтку Марыю Наумчык!

 

Ліпеньскі нумар пазнаёміць з лепшымі творамі дыпламантаў літаратурнага конкурсу, які аб’явіла Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, прысвечанага 80-годдзю вызвалення г. Мінска і Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Удзел у конкурсе прымала моладзь ад 12 да 30 гадоў. Разглядаліся творы шырокай тэматыкі, прысвечаныя як гераічнаму мінуламу, так і сённяшняму дню.

 

У рубрыцы “Пераклады” – апавяданні Гарацыя Кірога ў перастварэнні студэнтаў Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Нёман №9, 2024
2024-08-27 11:55 Исследователь и библиограф Дмитрий Давидовский вспоминает о своей работе с легендой белорусского библиотечного дела Ниной Ватаци, а так же предлагает читателям познакомиться с ее письмами брату Максим...
Нёман №8, 2024
2024-08-21 15:34 В августовском «Нёмане» читателя ждет дебют. Дмитрий Власко — врач с большим стажем, а его писательская стезя только начинается. Рассказы «Отец», «Волчий всадник» и «Конец весны» богаты колоритом, обр...
Нёман №7, 2024
2024-08-02 15:07 Два новых рассказа Алеся Бадака в переводе Олега Ждана-Пушкина «Портрет» и «Рыжик» приоткрывают непростой душевный мир мужчины.    «Старость — как латаная-перелатаная одежда: на чужих плечах она все...
Нёман №7, 2024
2024-07-25 13:45 Твердость характера композитор Марина Морозова проявляла с детства: могла организовать всех соседских детей играть в Молодую гвардию или убедить директора музыкальной школы, что ей обязательно нужно у...
Нёман №7-9, 2024
2024-07-05 19:37 Новый роман Федора Конева «Благой порыв» воспринимается как увлекательный, мудрый сюжет самой жизни.  Молодежь 1960-х, молодежь 1990-х… Отцы и дети. Интриги, любовь, предательство, надежды, разочарова...