Анонсы часопісаў

Адразу ў дваіх празаікаў вераснёўскага нумара адбыўся літаратурны дэбют: Цімафея Савянка і Аляксей Дзямідчыка. Цімафей цікавіцца пытаннямі экалогіі, дэфіцыту энерганосьбітаў, алічбоўкі чалавечага розуму, месцам рэлігіі ў сусвеце будучыні і спрабуе свае сілы ў жанры навуковай фантастыкі (апавяданні “Сямнаццаты”, “Картаграфія”). Аляксей, па адукацыі сцэнарыст, займаецца пастаноўкай спектакляў і напісаннем сцэнароў для ўласных тэатральных работ. Яго вострасюжэтнае апавяданне “Вусач” сваім празмерным дынамізмам вельмі нагадвае трылер. 

 

Проза нумара таксама прадстаўлена філасофскім апавяданнем Таццяны Марозавай “І на чым яна трымаецца” ды гісторыяй кахання Сашы Тэмлейна “Пагорак”. 

 

Паэты нумара – Марыля Буйна, Ірына Макарчук, Анжэла Ярмалінская і Віктар Шніп.

 

Чытачы пазнаёмяцца з некаторымі творамі лаўрэатаў рэспубліканскага літаратурнага конкурсу студэнтаў і школьнікаў «БрамаМар імя У. А. Капцава».

 

У рубрыцы “Асоба” – гутарка з Рагнедам Малахоўскім, паэтам, намеснікам старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, рэдактарам аддзела паэзіі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва».

Нёман №9, 2024
2024-08-27 11:55 Исследователь и библиограф Дмитрий Давидовский вспоминает о своей работе с легендой белорусского библиотечного дела Ниной Ватаци, а так же предлагает читателям познакомиться с ее письмами брату Максим...
Нёман №8, 2024
2024-08-21 15:34 В августовском «Нёмане» читателя ждет дебют. Дмитрий Власко — врач с большим стажем, а его писательская стезя только начинается. Рассказы «Отец», «Волчий всадник» и «Конец весны» богаты колоритом, обр...
Нёман №7, 2024
2024-08-02 15:07 Два новых рассказа Алеся Бадака в переводе Олега Ждана-Пушкина «Портрет» и «Рыжик» приоткрывают непростой душевный мир мужчины.    «Старость — как латаная-перелатаная одежда: на чужих плечах она все...
Нёман №7, 2024
2024-07-25 13:45 Твердость характера композитор Марина Морозова проявляла с детства: могла организовать всех соседских детей играть в Молодую гвардию или убедить директора музыкальной школы, что ей обязательно нужно у...
Нёман №7-9, 2024
2024-07-05 19:37 Новый роман Федора Конева «Благой порыв» воспринимается как увлекательный, мудрый сюжет самой жизни.  Молодежь 1960-х, молодежь 1990-х… Отцы и дети. Интриги, любовь, предательство, надежды, разочарова...