Анонсы часопісаў
Маладосць №5, 2024
2024-04-18 14:52 Проза ў майскім нумары прадстаўлена апавяданнямі Маргарыты Латышкевіч, Кацярыны Назаравай, Вікторыі Сінюк, Сяргея Белаяра, Жанны Міус, Наталлі Ніканчук. Усе аўтары – маладыя па ўзросце празаікі, якія ...
Маладосць №4, 2024
2024-04-18 14:51 Паэзія ў красавіцкім нумары прадстаўлена вершамі Віктара Яраца і Таццяны Цвірко, сярод паэтаў-пачаткоўцаў – Аляксандра Жалязнова і Ірына Макарчук. Празаікі нумара – Валянціна Кадзетава, Ксенія Шталянк...
Маладосць №3, 2024
2024-03-05 16:38 Вялікі блок сакавіцкага нумара будзе прысвечаны згадкам пра беларускага паэта і перакладчыка Міколу Мятліцкага - да 70-годдзя з дня яго нараджэння. Прачулыя ўспаміны сяброў і былых калег Уладзіміра Ма...
Маладосць №2, 2024
2024-03-05 16:37 У лютаўскім нумары часопіса “Маладосць” вядомы беларускі празаік Расціслаў Бензярук папярэджвае моладзь пра наступствы кожнага ўчынка, зробленага ў жыцці. У аповесці “Бумеранг” ён раіць цікавіцца гіст...
Маладосць №1, 2024
2024-01-26 09:33 У першым нумары новага года чытачы пазнаёмяцца з пераможцай...
Нёман №9, 2024
2024-08-27 11:55 Исследователь и библиограф Дмитрий Давидовский вспоминает о своей работе с легендой белорусского библиотечного дела Ниной Ватаци, а так же предлагает читателям познакомиться с ее письмами брату Максим...
Нёман №8, 2024
2024-08-21 15:34 В августовском «Нёмане» читателя ждет дебют. Дмитрий Власко — врач с большим стажем, а его писательская стезя только начинается. Рассказы «Отец», «Волчий всадник» и «Конец весны» богаты колоритом, обр...
Нёман №7, 2024
2024-08-02 15:07 Два новых рассказа Алеся Бадака в переводе Олега Ждана-Пушкина «Портрет» и «Рыжик» приоткрывают непростой душевный мир мужчины.    «Старость — как латаная-перелатаная одежда: на чужих плечах она все...
Нёман №7, 2024
2024-07-25 13:45 Твердость характера композитор Марина Морозова проявляла с детства: могла организовать всех соседских детей играть в Молодую гвардию или убедить директора музыкальной школы, что ей обязательно нужно у...
Нёман №7-9, 2024
2024-07-05 19:37 Новый роман Федора Конева «Благой порыв» воспринимается как увлекательный, мудрый сюжет самой жизни.  Молодежь 1960-х, молодежь 1990-х… Отцы и дети. Интриги, любовь, предательство, надежды, разочарова...

6 лютага спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. З гэтай нагоды ў часопісе “Полымя”№1 друкуюцца раней не вядомыя лісты (10 лістоў) сяброўкі дзіцячых і юнацкіх гадоў Аркадзя Куляшова Аляксандры Белазоравай (у дзявоцтве Алесі Карыткінай) да сястры паэта Надзеі Аляксандраўны. Публікацыя лістоў Алесі Карыткінай пачынаецца з ліста самога Аркадзя Куляшова да Алесі:

 

«Дарагая Саша!

Пасылаю табе песню-верш, які ты чула ў выкананні Пархоменкі. Сам я яшчэ не чуў, але мне гаварылі, што выкананне добрае. Верш гэты напісаны ў 1959 годзе. Але я перарабіў яго ў мінулым годзе; перарабляючы, думаў і пра юнацкія нашы дні. Таму з поўным правам пасылаю табе верш-песню, як выкананне тваёй просьбы.

Вітаю цябе з маем і вясной. Хай ураўнаважваецца твая душа пасля цяжкай страты. Якую, я гэта добра ведаю, нічым не ўцішыць. Час лечыць раны, а ў нас ужо не так многа яго (часу) у запасе – ні ў цябе, ні ў мяне.

Сардэчны табе паклон і хай не абыходзяць цябе добрыя ўспаміны…

 

Аркадзь.

 

 

З мінулага (Згадай)

Калі вясною закукуе

Зязюля ў лесе раніцой,

Ты прыгадай вясну другую,

Сустрэчы нашыя з табой.

Згадай усё, што сэрцу міла,

Што сэрцу дорага было,

Што адцвіло, адгаманіла,

Адкукавала, адышло.

Ты ўспомні ўсё, што нам жадала

Зязюля ў гучным гушчары,

Забудзь, што ў хованкі гуляла

Жаданне з намі да зары.

Забудзь, што рэху не вярнуцца

Ні да цябе, ні да мяне,

Забудзь… Хай сэрцы адгукнуцца

Адно другому па вясне.

 

Ар. Куляшоў

23.4.74 г.

Мінск»