Анонсы часопісаў
Маладосць №10, 2024
2024-09-26 15:50 Сярод паэтаў кастрычніцкага нумара – Аляксандра Жалязнова, Кацярына Мізерыя, Іна Мароз, Лера Гілеўская і Віктар Ярац. Упершыню ў “Маладосці” ўласныя празаічныя творы прадставяць Ксенія Кузняцова і Ган...
Маладосць №9, 2024
2024-09-26 15:49 Адразу ў дваіх празаікаў вераснёўскага нумара адбыўся літаратурны дэбют: Цімафея Савянка і Аляксей Дзямідчыка. Цімафей цікавіцца пытаннямі экалогіі, дэфіцыту энерганосьбітаў, алічбоўкі чалавечага розу...
Маладосць №8, 2024
2024-07-26 15:13 Сярод празаікаў жнівеньскага нумара – Алесь Бычкоўскі, Алёна Беланожка, Андрэй Сідарэйка і Філмар Плэйс. Паэты нумара – Анатоль Зэкаў і Генрых Тарасевіч. Упершыню ў “Маладосці” свае творы прадставяць ...
Маладосць №7, 2024
2024-07-26 15:12 Проза ліпеньскага нумара прадстаўлена разнастайнымі творамі, адрознымі паміж сабою тэматычна і жанрава, падрыхтаванымі аўтарамі рознага ўзросту і творчага досведу. Адкрывае нумар купальскае паданне ма...
Маладосць №6, 2024
2024-07-26 15:11 Паэзія ў чэрвеньскім нумары прадстаўлена вершамі Міхася Пазнякова, Івана Капыловіча, Ніны Літвінкі, сярод паэтаў-пачаткоўцаў – Наталля Святлова і Вікторыя Жытнік. Празаікі нумара – Змітрок Марозаў, Пя...

«Надышоў час пасля пяцідзесяцігадовай літаратурнай працы звярнуцца, па прыкладзе іншых пісьменнікаў, да аўтабіяграфічных эцюдаў. Прызнаюся, што багата фактаў з уласнага жыцця, таксама як і з жыцця майго роднага Давыд-Гарадка, я выкарыстаў у раманах «Кветкі правінцыі», «Крык на хутары», у «Давыд-Гарадоцкіх канонах», у навелах ды п’есах, але ж, безумоўна, не ўсё перажытае ўвайшло ў мастацкія творы. Абяцаю быць шчырым, але не хачу крыўдзіць тых, хто ідзе побач па жыцці альбо пакінуў гэтае самае жыццё…» — так напісана ва ўступным слове да рамана-хронікі «Божы дар» Георгія Марчука, пачатак якога пад рубрыкай «Спадчына» друкуецца ў "Полымі«№ 5. У гэтым жа нумары змешчаны пачатак другой часткі рамана версіі Віктара Праўдзіна «Непераможны злом». Першая частка друкавалася ў «Полымі» ў № 11–12 за 2023 г. , № 1 за 2024 г.

 

На «Полымя» № 5 можна падпісацца ў любым паштовым аддзяленні нашай краіны да 26 красавіка, на № 6 — да 25 мая.